Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Зьмены ў заканадаўстве Бэльгіі пра ваенныя злачынствы

БРУСЭЛЬ. Верхняя палата парляманту Бэльгіі канчаткова ўхваліла законапраект, які касуе папярэднюю фармулёўку закону пра ваенныя злачынствы. Цяпер прыцягвацца да судовай адказнасьці ў справе ваенных злачынстваў могуць толькі падданыя Бэльгіі, альбо асобы якія стала жывуць у краіне. Папярэдні закон дазваляў бэльгійскім судам разглядаць зыскі супраць падазраваных у ваенных злачынствах грамадзянаў іншых краінаў. Гэткія зыскі былі пададзеныя, у прыватнасьці, супраць лідараў Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі і Йзраілю. На думку шмат якіх юрыстаў, зыскі мелі палітычны альбо прапагандысцкі характар. ЗША нядаўна моцна скрытыкавалі бэльгійскую заканадаўчую практыку.
XS
SM
MD
LG