Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:39 ]  Небясьпека грамадзянскай вайны паміж палестынцамі


ЕРУСАЛІМ. Раззбраеньне экстрэмісцкіх груповак “Хамас” і “Іслямскі джыхад” можа пацягнуць за сабой грамадзянскую вайну паміж палестынцамі – сказаў у пятніцу кіраўнік палестынскае службы бясьпекі Мухамэд Дахлан. Ягоны выступ прагучэў у адказ на прамову прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, у якім той падкрэсьліў, што міжнародны плян блізкаўсходняга разьвязаньня “дарожная мапа” павінен быць ажыцьцёўлены цалкам. Адзін з пунктаў пляну – раззбраеньне экстрэмісцкіх груповак, датычных да тэрактаў супраць ізраільцаў. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, у часе інтэрвію ізраільскай прэсе заявіў, што пабудова Ізраілем абарончай сьенкі на Заходнім беразе Ярдану можа нэгатыўна паўплываць на блізкаўсходні мірны працэс. Ізраільскія ўлады дамагаюцца, што сьценка патрэбная для абароны ад пранікненьня тэрарыстаў на тэрыторыю краіны.
XS
SM
MD
LG