БАГДАД. У Ірак, прыблізна на два тыдні, прыяжджае група экспэртаў ААН, каб дапамагчы рыхтавацца да ўсеагульных выбараў. Экспэрты будуць супрацоўнічаць з часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыяй і новымі йрацкімі ўладамі. Днямі кіраўнік часовай адміністрацыі Пол Брэмер заявіў, што ўсеагульныя выбары могуць адбыцца ў сярэдзіне наступнага году.