СЕУЛ. Паўночная Карэя ўпершыню пацьвердзіла сёньня ўчорашняе паведамленьне пра сваю згоду да шматбаковых перамоваў з удзелам 6 краінаў, на якіх мае вырашыцца праблема праграмаў ядзернай зброі Паўночнай Карэі. Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан, які знаходзіцца у Японіі з трохдзённым візітам, заявіў , што згода Паўночнай Карэі азначае канец супроцьстаяньня у праблеме яе ядзерных праграмаў, якое цягнулася шэсьць месяцаў.
У Вашынгтоне, прэсавы сакратар Белага Дому Скот МакКлелан заявіў, што будуць распрацоўвацца дэталі і час перамоваў з Паўночнай Карэяй з удзелам шасьці краінаў.