Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Выбух у шпіталі у Паўночнай Асеціі


УЛАДЫКАЎКАЗ. У Паўночнай Асеціі у Маздоку сёньня увечары загінулі як найменей 20 чалавек у выніку выбуху на тэрыторыі вайскова-палявога шпіталю. Дакладная колькасьць пацярпелых невядомая. Грузавік КамАЗ з выбуховымі прыстасаваньнямі , якім кіраваў самагубца, разбурыў браму шпіталю. Будынак лекавага корпусу зьнішчаны цалкам. Зьнішчаныя таксама намёты, якія знаходзіліся вакол будынку. Месца выбуху абкружанае, вядуцца выратавальныя працы.У Маздоку разьмешчаныя штаб-кватэры расейскіх вайсковых сілаў, якія удзельнічаюць у вайсковых апэрацыях у Чачэніі.
XS
SM
MD
LG