Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Паўночная Карэя пацьвердзіла згоду на шматбаковыя перамовы


СЕУЛ. Паўночная Карэя ўпершыню пацьвердзіла сёньня ўчорашняе паведамленьне пра сваю згоду да шматбаковых перамоваў з удзелам 6 краінаў, на якіх мае вырашыцца праблема праграмаў ядзернай зброі Паўночнай Карэі. Але Паўночная Карэя па-ранейшаму настойвае і на двухбаковых перамовах з ЗША таксама. ЗША не згаджаюцца на двухбаковыя асобныя перамовы з Паўночнай Карэяй адносна яе ядзерных прагарамаў і гуманітарнай дапамогі і прапаноўваюць, каб у перамовах бралі удзел суседзі Паўночнай Карэі – Паўдзённая Карэя, Японія, Расея і Кітай.
XS
SM
MD
LG