Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Новы кіраўнік Ірацкай Рады будзе працаваць да заканчэньня акупацыі Іраку


КАІР. Новы старшыня Ірацкай часовай Кіраўнічай Рады, Ібрагім Джафары, заявіў, што ён будзе працаваць да заканчэньня акупацыі яго краіны і усталяваньня асноваў дэмакратычнага ураду. Ібрагім Джафары сёньня сказаў у інтэрвію для эгіпецкага радыё, што ён заклікае усіх арабаў да удзелу у адбудове Іраку і зьнішчэньню сьлядоў былога рэжыма. Джафары сказаў, што рэжым Садама Хусэйна быў “прычынай усіх трагедыяў ірацкага народу”. Ён сказаў таксама, што будзе рабіць усё магчымае дзеля заканчэньня амэрыканскай акупацыі Іраку. Сёньня спадарожнікавы тэлеканал Аль Джазіра перадаў, паводле вызначэньня самой тэлевізіі, новы зварот Садама Хусэйна у аўдыёзапісу. Зварот утрымлівае заклік да іракцаў захоўваць дзяржаўную маёмасьць да таго часу, пакуль “ўсё ня вернецца да нармальнага стану”.
XS
SM
MD
LG