ЕРУСАЛІМ. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў у інтэрвію для ізраільскай газэты сёньня, што ізраільская сьцяна бясьпекі на Заходнім Беразе можа разбурыць усе папярэднія захады дзеля міру на Блізкім Усходзе.
Колін Паўэл сказаў, што працяг пабудовы сьцяны бясьпекі павялічыць складанасьць ажыцьцяўленьня наступных стадыяў мірнага пляну “дарожная мапа”.
Ізраільскае радыё паведаміла, што 1000 палестынскіх вязьняў у некалькіх ізраільскіх турмах абвесьцілі галадоўку сёньня. Галадоўка пачалася пасьля таго, як некалькі сотняў палестынскіх вязьняў пачалі пратэставаць супроць ператрусаў у іх камерах у турме Шыкма каля Ашкелона на поўдні Ізраілю ўчора.