Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Кароткае перамір'е у Лібэрыі скончылася


МАНРОВІЯ. Бомба, якая выбухнула у цэнтры сталіцы Лібэрыі пасьля палудню сёньня, разбурыла спадзевы на перамір’е паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Раней сёньня паведамлялася, што у сталіцы краіны, Манровіі, баі паміж паўстанцамі і урадавымі войскамі спыніліся. Гэта быў першы перапынак цягам апошніх двух тыдняў. Урадавыя войскі атрымалі загад заставацца пільнымі да прыбыцьця міжнародных міратворчых сілаў. 1300 жаўнераў з Нігэрыі маюць прыбыць у Лібэрыю на пачатку наступнага тыдню у панядзелак. Застаецца невядомым, калі прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар пакіне краіну. Гэтага патрабуюць паўстанцы, а таксама краіны, якія абмяркоўваюць накіраваньне міратворчых сілаў у Лібэрыю.
XS
SM
MD
LG