Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Згода Паўночнай Карэі на шматбаковыя перамовы успрынятая па-рознаму


ТОКІЁ. ЗША, Японія і Паўдзённая Карэя выказалі асьцярожную рэакцыю адносна згоды Паўночнай Карэі на удзел шасьці краінаў у абмяркаваньні яе ядзерных праграмаў. Пасьля сустрэчы у Токіё сёньня з намесьнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША Джонам Болтанам, віцэ-міністар замежных справаў Японіі заявіў, што яго краіна будзе чакаць больш падрабязнай інфармацыі з Паўночнай Карэі. Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан знаходзіцца у Японіі з трохдзённым візітам. Ён заявіў сёньня, што прапанова Паўночнай Карэі адносна шматбаковых перамоваў “абнадзейвае”. Але, паводле яго словаў, ЗША працягваюць заклікаць Паўночную Карэю адмовіцца ад праграмаў ядзернай зброі. Паўдзённая Карэя вітала згоду Паўночнай Карэі на шматбаковыя перамовы. Дагэтуль Паўночная Карэя пагаджалася на перамовы адзін-на-адзін толькі з удзелам ЗША.
XS
SM
MD
LG