Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  Літва накіруе больш сваіх вайскоўцаў у Ірак


ВІЛЬНЯ. Літва накіруе у Ірак яшчэ 45 вайскоўцаў 5 – 6 жніўня. Пра гэта паведаміла сёньня міністэрства абароны Літвы. Літоўскія вайскоўцы на 6 месяцаў будуць разьмешчаныя у горадзе Кербела, у ста кілямэтрах на поўдзень ад Багдаду. Літоўскія вайскоўцы будуць у складзе польскай дывізіі ахоўваць важныя аб’екты і патруляваць вуліцы гораду. Ад чэрвеня у Іраку знаходзяцца ужо 45 літоўскіх вайскоўцаў. Яны разам з дацкімі вайскоўцамі разьмешчаныя блізу Басры. Рашэньне пра адпраўку да 130 вайскоўцаў у Ірак Сойм Літвы прыняў 25 сакавіка. Заробак ім выплачвае Мінестэрства абароны Літвы, а расходы на транспарт аплаціць Пэнтагон.
XS
SM
MD
LG