БРАТЫСЛАВА. Славаччына накіравала сёньня у раён Пэрсіцкай затокі 65 вайскоўцаў славацкіх інжэнэрных войскаў. Гэтым закончылася адпраўка падразьдзяленьня славацкіх сапёраў у Ірак.
Усяго 85 славацкіх сапёраў будуць працаваць на мінных палях на поўдні Іраку.
Славаччына разглядае накіраваньне сапёраў у раён Пэрсіцкай затокі як гуманітарную дапамогу у аднаўленьні ірацкай эканомікі, разбуранай вайной.