ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты віталі згоду Паўночнай Карэі на шматбаковыя перамовы наконт падазраванай ядзернай праграмы. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар заявіў учора, што ЗША чакаюць, што да перамоваў далучацца прадстаўнікі Паўдзённай Карэі, Японіі і Расеі. На першых перамовах у Пэкіне ў красавіку прысутнічалі прадстаўнікі Кітаю, Паўночнай Карэі і ЗША.
Раней улады Паўночнай Карэі настойвалі на двухбаковых перамовах са Злучанымі Штатамі.