АКРА (ГАНА). Лідэры заходнеафрыканскіх краінаў ухвалілі разьмяшчэньне сваіх войскаў у Лібэрыі, каб стабілізаваць сытуацыю ў краіне, дзе працягваецца вайна. Кіраўнікі краінаў прынялі заяву, дзе заклікаюць увесьці войскі ў Лібэрыю не пазьней за панядзелак. У заяве таксама гаворыцца, што прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар мусіць пакінуць краіну цягам трох дзён пасьля ўводу войскаў.