Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:45 ]  Ізраіль хоча будаваць новыя дамы ў Сэктары Газа

Ізраіль абвесьціў аб намеры пабудаваць новыя дамы ў габрэйскіх паселішчах у Сэктары Газа. Выглядае, што ўчорашняя абвестка аб тэндэры на пабудову 22 дамоў парушае апошні плян мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе – гатэк званую дарожную мапу. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму лічаць спыненьне будаўніцтва паселішчаў часткай мірнага пляну. Паводле пляну, Ізраіль мусіць замарозіць любое пашырэньне паселішчаў. Але ізраільскі ўрад заяўляе, што ўжо існуючым паселішчам трэба дазволіць гэтак званы натуральны рост у сваіх межах. Палестынскія ўлады кажуць, што плян будаўніцтва разбурае намаганьні аднавіць давер паміж ізраільцамі і палестынцамі.
XS
SM
MD
LG