МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін уручыў мітрапаліту менскаму і слуцкаму, патрыяршаму экзарху Беларусі Філярэту ордэн “За заслугі перад Айчынай” 4-й ступені. Натуральна пад Айчынай тут разумеецца Расея. Паводле Пуціна, Філярэт атрымаў ордэн за вялікі ўнёскак у адраджэньне духоўных традыцыяў і ўмацаваньне сяброўства паміж народамі.