Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Паўночная Карэя пагадзілася на шасьцібаковыя перамовы


МАСКВА. Міністэрства замежных справаў Расеі паведаміла, што Паўночная Карэя пагадзілася на перамовы з удзелам шасьці краінаў дзеля вырашэньня супроцьстаяньня адносна ядзерных праграмаў КНДР. Пра гэта гаворыцца у афіцыйнай заяве амбасадара Паўночнай Карэі у Маскве. У перамовах , як мяркуецца, возьмуць удзел Паўночная Карэя, Расея, Паўдзённая Карэя, Японія, Кітай і ЗША. Раней сёньня Паўночная Карэя і ЗША абмяняліся ўзаемнай крытыкай. Амэрыканскія афіцыйныя асобы параўналі камуністычную краіну з “пякельным кашмарам”, Паўночная Карэя абвінаваціла Вашынгтон ва “ўсіх магчымых кшталтах маны і змоваў”.
XS
SM
MD
LG