Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Палестына і Ізраіль не дамовіліся


ЕРУСАЛІМ. Палестынскія і ізраільскія прадстаўнікі не дасягнулі пагадненьня пра вывад ізраільскіх войскаў з двух гарадоў на Заходнім Беразе. Міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз і кіраўнік бясьпекі Палестыны Мохамэд Далан сустракаліся ўчора блізу Ерусаліма дзеля абмяркаваньня ваваду ізраільскіх войскаў. Ізраіль прапанаваў вывесьці свае войскі з Ерыхону і Калькіліі. Палестына адхіліла прапанову. Заместа гэтага Палестына прасіла даць ёй магчымасьць кантраляваць Рамалаг, сваю адміністратыўную сталіцу. Кіраўнік бясьпекі Палестыны заявіў, што дыялёг будзе працягвацца. Каля двухсот палестынцаў наладзілі сёньня дэманстрацыю пратэсту супроць сьцяны бясьпекі, якую Ізраіль будуе уздоўж Заходняга Берага.
XS
SM
MD
LG