Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  У Афганістане працягваюцца напады


КАБУЛ. Амэрыканскія войскі сёньня адкрылі вагонь па таксоўцы, якая ня спынілася на кантрольным пункце блізу вайсковай базы у Кабуле. Тры чалавекі у таксоўцы параненыя. Пакуль невядома, чаму машына ня спынілася. Зброі у машыне ня знойдзена. Амэрыканскія вайсковыя сілы ўчора забілі трох падазроных блізу базы ЗША у Асадабадзе, на ўсходзе Афганістану. У Кандагарскай правінцыі быў забіты стрэлам мусульманскі сьвятар, які абвесьціў канец “джыхаду”, альбо “сьвятой вайны” у Афганістане. Мяркуецца, што забойства зьдзейсьнілі ваяўнікі Талібану.
XS
SM
MD
LG