Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:40 ]  АПЭК ня павялічыць здабычу нафты


ВЕНА. Кіраўнікі нафтавай прамысловасьці з АПЭК -- Арганізацыі Краінаў Экспарцёраў Нафты сустракаюцца сёньня у сталіцы Аўстрыі. АПЭК наважаная не павялічваць здабычу нафты, ня гледзячы на тое, што экспарт ірацкае нафты узнаўляецца больш марудна, чым чакалася. Прэзыдэнт АПЭК Абдула аль Атыях сказаў, што усе размовы пра павялічэньне вытворчасьці нафты адкладаюцца да наступнае сустрэчы групы 24 верасьня. Міністар нафты Ірану падтрымаў гэтую пазыцыю.
XS
SM
MD
LG