Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  "Байкальскія амазонкі" праедуць каля 20 тысячаў км.


ТАЛІН. У Эстонію сёньня прыбылі удзельніцы аўтапрабегу “Байкал – Атлянтыка – Балтыя 2003” – “Байкальскія амазонкі”. Арганізацыя “Байкальскія амазонкі” аб’ядноўвае гоншчыц-аматарак з Улан-Удэ, Іркуцка і іншых местаў Прыбайкальля у Расеі. Раней яны ладзілі аўтапрабегі па Расее, Кітаю і Манголіі. Цяпер “Байкальскія амазонкі” падарожнічаюць па Расее, Беларусі, Украіне і краінам Балтыі. Усяго яны маюць праехаць каля 20 тыс. км. Сёньня 19 гоншчыц наведаюць Талін, сустрэнуцца з дэпутатамі эстонскага парляманту, наведаюць іншыя месты Эстоніі. Заўтра гоншчыцы накіруюцца у Латвію.
XS
SM
MD
LG