Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:54 ]  ЗША робяць дадатковыя захады бясьпекі на авіялініях

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія ўлады робяць дадатковыя захады бясьпекі ў сувязі з пагрозамі тэрарызму на авіялініях. На палётах задзейнічаюць усіх ахоўнікаў з адмысловай фэдэральнай службы. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што вельмі сур’ёзна ўспрымае інфармацыю аб магчымасьці новых нападаў на авіялініях з боку тэрарыстычнай сеткі аль-Кайда. (Буш: ) “Засталіся рэшткі аль-Кайды, якія рыхтуюць змовы супраць Амэрыкі. Але ёсьць добрыя навіны – па-першае, мы зьнішчаем структуры аль-Кайды, а па-другое, мы даведваемся ўсё болей пра іхныя пляны, бо арыштоўваем ўсё болей людзей. Гэтая пагроза – рэальная пагроза. І мы маем інфармацыю, што тэрарысты хацелі б скарыстаць для нападаў авіяпералёты, напрыклад, міжнародныя авіяпералёты” Паводле амэрыканскай газэты “Вашынгтон Пост”, разьведка ЗША лічыць, што аль-Кайда рыхтуе напады, падобныя да тэрактаў 11 верасьня 2001 году. Магчымыя аб’екты нападаў могуць месьціцца на атлянтычным узьбярэжжы ЗША, у Эўропе ці ў Аўстраліі.
XS
SM
MD
LG