Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  Дж. Буш выступіў на прэс-канфэрэнцыі у Белым Доме


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш заявіў, што сьмерць двух сыноў Садама Хусэйна азначае прагрэс ў пераканананьні жыхароў Іраку, што былы рэжым ня вернецца. Дж Буш сказаў пра гэта у часе прэс-канфэрэнцыі у Белым Доме. Дж Буш сказаў, што спадзяеца, што сьмерць сыноў Садама Хусэйна зьменіць “погляды” у Іраку, паколькі дапаможа усьведаміць, што дыктатарскі рэжым сапраўды скончыўся. Дж. Буш таксама прызнаў сваю асабістую адказнасьць за абвінавачваньне Ірака у спробах набыць уран у Афрыцы для распрацоўкі праграмаў ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG