Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Кіраўнічая Рада Іраку абрала старшыню


БАГДАД. Кіраўнічая Рада Іраку сёньня абрала свайго першага старшыню – Ібрагіма Джафары – прадстаўніка фундамэнталісцкай шыіцкай партыі “Дауа”. Прынятае таксама рашэньне адносна прынцыпу ратацыі сябраў прэзыдыюма Рады. Чакалася, што будзе абраны толькі адзін старшыня. Аднак ўчора было прынятае кампраміснае рашэньне пра ўтварэньне прэзыдыюма у складзе 9 чалавек – пяці шыітаў, двух сунітаў і двух курдаў. Пост старшыні будзе кожны месяц пераходзіць паводле прынцыпу ратацыі да аднога з сябраў прызыдыюма. Усе рашэньні Рады маюць быць пацьверджаныя кіраўніком амэрыканскай адміністрацыі Іраку Полам Брэмерам.
XS
SM
MD
LG