АМАН. Прэм’ер-міністар Палестыны Махмуд Абас сёньня падзякаваў ЗША за “разуменьне” палестынскай праблемы, у тым ліку і ў пытаньні пабудовы сьцяны бясьпекі уздоўж палестынскіх тэрыторыяў. Махмуд Абас сказаў пра гэта у часе перамоваў з каралём Ярданіі у Амане. Гэты візіт палестынскага прэм’ера адбываецца адначасова з ізраільска-амэрыканскай сустрэчай на вышэйшым узроўні у Вашынгтоне.
Ісьлямісцкія вайсковыя групоўкі абвінавацілі сёньня ЗША і Ізраіль у спробах распаліць палестынскую грамадзянскую вайну пабудовай сьцяны бясьпекі, якую яны назвалі новай “Бэрлінскай сьцяной”.