Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  Першае афіцыйнае прызнаньне Ірану пра сьмерць журналісткі


ТЭГЕРАН. Віцэ-прэзыдэнт Ірану заявіў сёньня, што канадзка-іранская журналістка Захра Казэмі, якая памёрла у іранскай турме, была, магчыма, забітая. Паводле віцэ-прэзыдэнта, яна памёрла пасьля зьбіцьця. Гэта было першае афіцыйнае публічнае прызнаньне, што Захра Казэмі была забітая. Канадзкая журналістка іранскага паходжаньня Захра Казэмі памёрла 10 ліпеня, праз два тыдні пасьля арышту за фатаграфаваньне турмы у Тэгеране. Іран адмовіўся перадаць цела журналісткі ў Канаду, і яна была пахаваная у Іране.
XS
SM
MD
LG