ГРОЗНЫ. Цягам апошніх 48 гадзінаў на расейскія войскі былі напады ў Чачэніі і ў суседніх рэспубліках, Інгушэціі і Дагестане. У Чачэніі загінуў адзін вайсковец і трое – параненыя у выніку выбуху.
У Інгушэціі мінулае начы ў выніку выбуху у вайсковым грузавіку загінулі пяцёра расейскіх вайскоўцаў. На шляху вайсковай калёны быў закладзены фугас.