СЭУЛ. Адмысловы прадстаўнік ЗША Джон Болтан і міністар замежных справаў Паўдзённай Карэі Юн Ёнкван абмяркавалі прапанову Вашынгтона адносна трохбаковых перамоваў з Паўночнай Карэяй.
Паводле Джона Болтана, Паўночная Карэя разглядае магчымасьць ўзнаўленьня перамоваў паміж дэлегацыямі дзьвух краінаў Карэйскае паўвыспы і ЗША, а пасьля -- і шматбаковых перамоваў. Прапанова ЗША была перададзеная Сэўлу прадстаўніком ураду Кітаю на мінулым тыдні.
Паўночная Карэя абвесьціла нядаўна пра тое, што выходзіць з Дамовы пра нераспаўсюджваньне ядзернае зброі і што узнаўляе сваю ядзерную праграму.