КІШЫНЁЎ. Малдова страчвае зацікаўленасьць да арганізацыі супрацоўніцтва Грузіі, Украіны, Узбекістана, Азэрбайджана і Малдовы (ГУУАМ). Пра гэта заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі у Кішынёве прэзыдэнт Уладзімір Варонін.
Ён сказаў: “Мы заўсёды акцэнтавалі увагу на эканамічных прыярытэтах ГУУАМ, але, на жаль, гэтая арганізацыя не распрацавала ні воднага праекта, які б зацікавіў Малдову”.