Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:57 ]  Украіна спадзяецца набыць збожжа у Расеі


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Янукевіч наведае Маскву заўтра, каб дамовіцца пра пастаўкі расейскага збожжа. Візіт украінскага прэм’ера сплянаваны на два дні. Ён сустрэнецца з расейскім віцэ-прэм’ерам Аляксеем Гардзеевым. На перамовах, як мяркуецца, будзе пацьверджаная дамоўленасьць паміж прэзыдэнтамі Расеі і Украіны адносна паставак расейскага збожжа на Украіну ў аб’ёме ня меньш за 200 000 тонаў. Расейскія пастаўкі збожжа для Украіны плянуюцца з фондаў ураджая 2002-2003 гадоў. На перамовах будзе абмяркоўвацца двухбаковае супрацоўніцтва у сфэры аграпрамысловага комплексу.
XS
SM
MD
LG