Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:17 ]  Бэльгія зьмяняе закон аб ваенных злачынствах

БРУСЭЛЬ. Ніжняя палата парлямэнту Бэльгіі ухваліла зьмены ў закон аб ваенных злачынствах, які дазваляў бэльгійскім судам разглядаць справы супраць замежных грамадзянаў. Паводле гэтага закону, у прыватнасьці, былі вылучаныя судовыя пазовы супраць прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Паводле цяперашняга законапраекту, абвінавачваньні можна будзе вылучаць толькі супраць бэльгійскіх грамадзянаў і тых, хто прынамсі тры гады пражыў на тэрыторыі Бэльгіі. Зьмены ў закон яшчэ мусіць зацьвердзіць верхняя палата бэльгійскага парлямэнту і падпісаць кароль Бэльгіі Альбэрт ІІ.
XS
SM
MD
LG