БАГДАД. Тэлевізійныя станцыі на Блізкім Усходзе перадалі аўдыёзапіс прамовы, якая нібыта належыць былому ірацкаму прэзыдэнту Садаму Хусэйну. На стужцы Хусэйн выказвае смутак з-за сьмерці двух сваіх сыноў і кажа, што войскі Злучаных Штатаў пацерпяць паразу ў Іраку.
Амэрыканскія спэцслужбы пакуль не пацьвердзілі сапраўднасьць стужкі, якую перадалі тэлеканалы аль-Арабія і аль-Джазіра.
Учора часовая кіраўнічая рада Іраку абрала прэзыдыюм. Ён складаецца з 5 мусульманаў-шыітаў, 2 сунітаў і 2 прадстаўнікоў курдзкага насельніцтва. Любыя рашэньні кіраўнічай Рады па-ранейшаму можа адмяніць амэрыканскі адміністратар Іраку Пол Брэмэр.