Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Тэрміны стварэньня палестынскай дзяржавы залежыць ад палестынцаў

ВАШЫНГТОН. Тэрміны стварэньня палестынскай дзяржавы наўпрост залежаць ад спыненьня тэрарыстычных нападаў на Ізраіль – сказаў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пасьля перамоваў з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам. Буш вітаў апошнія захады Ізраілю ў рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня, перад усім – вызваленьне часткі палестынскіх зьняволеных. У сваю чаргу Шарон заявіў, што Ізраіль будзе працягваць будаўніцтва сьценкі вакол Заходняга берагу Ярдану – каб не дапусьціць пранікненьня адтуль тэрарыстаў. Раней ЗША моцна крытыкавалі будаўніцтва Ізраілем загародных збудаваньняў на мяжы з палестынскімі тэрыторыямі.
XS
SM
MD
LG