Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  У Іраку часовая Кіраўнічая рада абрала прэзыдыюм


БАГДАД. У Іраку часовая Кіраўнічая рада абрала кіраўнічы ворган – прэзыдыюм. Ён складаецца з 9-ці сяброў – 5-ці мусульманаў-шыітаў, 2-х сунітаў і 2-х прадстаўнікоў курдзкага насельніцтва. Прынцыпы ратацыі прэзыдыюму будуць прынятыя ў часе паседжаньня кіраўнічай Рады ў сераду. Вайскоўцы ЗША працягваюць пошук Садама Хусэйна. Сёньня у выніку рэйду ў места Тыкрыт затрыманыя чатыры чалавекі, сярод якіх ягоны ахоўнік.
XS
SM
MD
LG