Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:35 ]  Белы Дом адрынуў просьбу Савудаўскай Арабіі


ВАШЫНГТОН. Белы Дом адрынуў просьбу Савудаўскай Арабіі рассакрэціць некаторыя пункты дакладу Кангрэсу пра падзеі 11 верасьня 2001 году. Прадстаўнік Белага Дому Скот Мак Клелан заявіў, што публікацыя 28 неабнародаваных старонак дакумэнту нанясе шкоду нацыянальнай бясьпецы. Паводле некаторых зьвестак, у абнародваным у мінулым тыдні дакладзе, магчыма ёсьць дадзеныя пра сувязь тэрарыстаў з прадстаўнікамі ўладаў Савудаўскай Арабіі. Кіраўніцтва Савудаўскай Арабіі адкідае гэтыя абвінавачаньні. Міністар замежных справаў краіны Саўд аль-Фэйсал, які прыехаў у Вашынгтон, сёньня абмяркоўвае з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам сытуацыю вакол дакладу Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG