ВАШЫНГТОН. Плян мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе, вядомы як “дарожная мапа” – галоўная тэма перамоваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, якая пройдзе сёньня ў Белым Доме. Як паведамляецца, Шарон будзе дамагацца каб палестынскія ўлады ўжылі рашучыя захады для ліквідацыі тэрарыстычных груповак. Ізраільскія вайскоўцы перакананыя, што замірэньне, абвешчанае экстрэмістамі месяц таму, непазьбежна сарвецца ў найбліжэйшым часе. На думку вайскоўцаў, экстрэмістам патрэбная перадышка, каб перагрупаваць сілы.