Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  У Лібэрыі ідуць жорсткія баі


МАНРОВІЯ. У Лібэрыі, у другім паводле велічыні месьце і асноўным порце Б’юкенене, ідуць жорсткія баі. Паўстанцы захапілі Б’юкенэн учора. Урадавае войска спрабуе іх выбіць. У сталіцы краіны – Манровіі таксама працягваюцца крывавыя сутычкі, ахвярамі якіх толькі ў апошнія тыдні сталі сотні месьцічаў. Краіны Заходняй Афрыкі абяцаюць накіраваць у Лібэрыю міратворцаў, але тэрміны адпраўкі войска дагэтуль ня ўзгодненыя.
XS
SM
MD
LG