СЭВУЛ. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан прыехаў у Сэвул для перамоваў адносна крызысу вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Перад тым ён абмеркаваў праблему ў Пэкіне з міністрам замежных справаў Кітаю Лі Чжаасінам. Пасьля сустрэчы Болтан і Чжаасін адмовіліся адказваць на пытаньні журналістаў. Болтан толькі сказаў, што Кітай падтрымлівае ідэю шматбаковых перамоваў з Пхэньянам у складзе: ЗША, КНДР, Японіі, Паўдзённай Карэі і, магчыма, Расеі. Паўночная Карэя катэгарычна дамагаецца простых перамоваў са Злучанымі Штатамі.