Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Спэцслужбы ЗША запрошаныя шукаць Младзіча


БЯЛГРАД. Улады Сэрбіі запрасілі супрацоўнікаў спэцслужбаў ЗША ўзяць удзел у пошуку былога кіраўніка войска басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча. Гэтую прапанову ў часе нядаўнага візыту ў Вашынгтон зрабіў прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Жыўкавіч. ЗША пакуль што не далі адказу. Младзіч, які Гаагскім трыбуналам улучаны ў сьпіс ваенных злачынцаў, паводле некаторых зьвестак знаходзіцца ў Сэрбіі, хаця ўлады рэспублікі з гэтым упарта не пагаджаюцца. ЗША ставяць палітычную й эканамічную дапамогу Сэрбіі ў простую залежнасьць ад арышту й выдачы Младзіча Трыбуналу.
XS
SM
MD
LG