Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  Катастрафічныя лясныя пажары працягваюцца ў Францыі


ПАРЫЖ. Катастрафічныя лясныя пажары працягваюцца ў паўдзённай францускай правінцыі Праванс, побач з Рыўерай. У вагні, які ахапіў больш як 8 тысячаў гэктараў, загінулі два брытанскія турысты і – польскі. Дашчэнту згарэлі некалькі дзясяткаў дамоў. Насельніцтва й тысячы турыстаў тэрмінова эвакуююцца. Улады пэўныя, што пажары, якія пачаліся адразу ў 30 месцах – вынік падпалу. Знойдзеныя бутэлькі з запальнай вадкасьцю. Міністар унутраных справаў Францыі Нікола Саркозі назваў падзеі “экалягічным тэрарызмам”. На барацьбу супраць вагню кінутыя сотні пажарных.
XS
SM
MD
LG