КІЕЎ. Закончылася чарговая ратацыя ўкраінскага міратворчага кантынгэнту, які выконвае задачы місіі ААН у Сьера-Леоне – у сталіцу гэтай краіны Фрытаўн прыехалі 528 вайскоўцаў 4-га асобнага рапарацыйна-аднаўленчага баталёну Ўзброеных Сілаў Украіны. Вайскоўцы будуць працягваць абслугу і рапараваньне ўзбраеньняў ды вайсковай тэхнікі іншых ААНаўскіх міратворцаў. Яны будуць навучаць экіпажы БТРаў і кіроўцаў аўтамабілямі, а таксама перавозіць і суправаджаць гуманітарныя грузы да ўцекачоў. Апрача гэтага, украінскі кантынгэнт будзе перавозіць чарговыя ратацыйныя кантынгэнты з Пакістану і Нігерыі.