БРАТЫСЛАВА. Славаччына накіравала ў Ірак сапёрны аддзел. Першая група з 20 вайскоўцаў ужо знаходзіцца ў Кувэйце, адкуль неўзабаве накіруецца ў раён Басры. Цягам наступных двух тыдняў да іх далучацца яшчэ 63 славацкія сапёры, якія будуць разьмініраваць мінныя палі на поўдні краіны. Славацкі аддзел будзе падначалены кіраўніцтву польскага сэктару часовай адміністрацыі Йраку. Братыслава разглядае накіраваньне сапёраў як акт гуманітарнай дапамогі ў аднаўленьні разбуранай ірацкай эканомікі.