КІЕЎ. Урад Украіны даў права Радзе міністраў Крыму, вабласным і мястовым дзяржадміністрацыям часова рэгуляваць цэны на зерне, муку, хлебныя вырабы, крупы, цукар, ялавічыну, гатаваныя каўбасы, малако, сыр, масла і алей, дв макаронныя вырабы. На ўсе гэтыя прадукты рэгіянальныя ворганы ўлады маюць права ўсталёўваць гранічныя гандлёвыя падвышкі. Апрача гэтага, ўлады на месцах будуць займацца фармаваньнем рэгіянальных запасаў зерня, весьці маніторынг руху таварных патокаў зерня і цэнаў на рэгіянальных кірмашах і ўжываць апэратыўныя захады для забесьпярэньня розьнічнага гандлю названымі прадуктамі харчаваньня.