Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Эстонія на другім месцы ў Эўропе па колькасьці аварыяў на дарогах


ТАЛІН. Паводле колькасьці дарожна-транспартных здарэньняў, з прычыны нецьвярозасьці кіроўцаў, Эстонія займае другое месца ў Эўропе, пасьля Латвіі. Паводле сёньняшняга паведамленьня эстонскага радыё, амаль 30% аварыяў у краіне адбываюцца па віне п’яных кіроўцаў. Ув апошнія 10 гадоў у такіх аварыях загінулі 700 чалавек, што ў 20 разоў больш, чым загіблых за такі самы пэрыяд эстонцаў у Афганістане. Агульная колькасьць загіблых на эстонскіх дарогах ад часу вяртаньня незалежнасьці – тры з паловай тысячы чалавек. У сувязі з гэтым міністэрства ўнутраных справаў Эстоніі мерыцца стварыць аддзел з 40-ка чалавек, якія на цывільных машынах будуць патемна высочваць парушальнікаў, а таксама зьмяніць заканадаўства пра пакараньне п’яных кіроўцаў.
XS
SM
MD
LG