ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Савудаўскай Арабіі прынц Савуд аль-Файсал сёньня мае сустрэцца ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Яны маюць абмеркаваць справаздачу амэрыканскага Кангрэсу аб тэрарыстычных актах 11 верасьня 2001 году. Паводле справаздачы, тэрарысты маглі мець падтрымку з боку Савудаўскай Арабіі. 15 зь 19 тэрарыстаў былі грамадзянамі гэтай краіны. Савудаўскія ўлады абвяргаюць любыя сувязі з тэрарстамі.