Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:48 ]  Праваабаронцы крытыкуюць афганскія ўлады


НЬЮ-ЁРК. Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі паведамляюць, што ЗША плянуюць выдаткаваць каля мільярду даляраў на адбудову Афганістану. Гэтыя грошы маюць пайсьці на шырокае кола праектаў, у тым ліку на адбудову школаў і дагогаў. Але пакуль невядома, калі Тым часам праваабарончая арганізацыя “Г’юмэн Райтс Уотч” вінаваціць афганскіх палявых камандзераў ў стварэньні атмасфэры страху і ў дэстабілізацыі краіны. Прадстаўнік “Г’юмэн Райтс Уотч” Брэд Эдамс заявіў, што палявыя камандзеры, якія прыйшлі да ўлады пры падтрымцы ЗША ў 2001 годзе, калі быў зрынуты рух Талібан, сыстэматыча парушаюць правы чалавека. Праваабаронцы заклікалі ЗША, Брытанію, Іран, Расею ды іншыя краіны спыніць падтрымку тых палявых камандзераў, якія маюць дачыненьні да злачынстваў. У справаздачы “Г’юмэн Райтс Уотч” сьцвярджаецца, што афганскае войска і паліцыя займаюцца выкраданьнямі людзей, каб атрымаць выкуп, рабуюць дамы, гвалтуюць жанчын, дзяўчынак і хлопчыкаў, а таксама займаюцца рэкетам. Абвінавачваньні ў справаздачы “Г’юмэн Райтс Уотч” закранаюць шэраг высокіх афганскіх чыноўнікаў, у тым ліку міністраў.
XS
SM
MD
LG