Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Бэрлусконі сустрэнецца з Пуціным


МАСКВА. Прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіа Бэрлусконі сёньня наведае Маскву, каб правесьці перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Італія цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, і чакаецца, што перамовы будуць тычыцца саміту Эўразьвязу і Расеі, які мае адбыцца ў лістападзе. Паводле агенцыі навінаў Ітар-Тас, Бэрлусконі і Пуцін таксама маюць абмеркаваць пашырэньне Эўразьвязу на ўсход, пэрспэктывы адмены візаў паміж краінамі Эўразьвязу і Расеяй, а таксама крокі Расеі на шляху далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Сярод іншых тэмаў на перамовах – сытуацыя ў Іраку, Паўночнай Карэі і на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG