Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  У Савудаўскай Арабіі забітыя шасьцёра іслямскіх экстрэмістаў

РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі, у часе чарговай антытэрарыстычнай апэрацыі забітыя шасьцёра іслямскіх экстрэмістаў і двое паліцыянтаў. Паліцыя атачыла ферму, на якой – як стала вядома – хаваліся баявікі. Аточаныя адкрылі вагонь. Аднаго баявіка ўдалося паланіць. Чатыры чалавекі арыштаваныя за хаваньне экстрэмістаў. Антытэрарыстычныя рэйды ў Савудаўскай Арабіі – ня рэдкасьць пасьля падзеяў 12 траўня, калі ў сталіцы краіны прагчэлі адразу некалькі выбухаў, якія пацягнулі за сабой чалавечыя ахвяры.
XS
SM
MD
LG