Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:49 ]  У Афнаністане паланёныя сямёра баявікоў руху Талібан


КАБУЛ. На паўдзённым усходзе Афганістану паланёныя сямёра баявікоў руху Талібан – паведамляе вайсковае кіраўніцтва ЗША. Спэцапэрацыя ідзе ў правінцыі Пактыя. У ёй бяруць удзел блізу аднэй тысячы афганскіх вайскоўцаў, якіх падтрымліваюць аддзелы ЗША, і Італіі. Тым часам учора, на поўдні Афганістану былі забітыя шасьцёра афганскіх паліцыянтаў, якія ў часе патруляваньня трапілі ў засаду, зладжаную, відаць, ацалелымі талібамі. Паведамляецца таксама, што ўрад ЗША плянуе даць Афганістану дадатковую дапамогу ў памеры аднаго мільярду даляраў. Сродкі пойдуць на будаўніцтва дарог, школаў і падрыхтоўку паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG