Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Арыштаваны намесьнік былога прэзыдэнта Філіпінаў


МАНІЛА. У Маніле, паводле падазрэньня на акрыўны ўдзел у падрыхтоўцы сыботняга паўстаньня, арыштаваны Рамон Кардэнас – намесьнік былога прэзыдэнта Філіпінаў Джозэфа Эстрады. У хаце Кардэнаса, у часе ператрусу, знойдзеныя: зброя, боезапасы і чырвоныя карукаўныя павязкі, падобныя да тых, якія ўжывалі ўдзельнікі паўстаньня. Кардэнас быў сябрам габінэту пры Эстрадзе, які склаў з сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы ў 2001 годзе – у выніку масавых пратэстаў. У сыботу блізу 300 вайскоўцаў захапілі камэрцыйны цэнтар у Маніле і запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Глёрыі Аройры. У сталіцу было ўведзенае войска. Праз 20 гадзінаў паўстанцы здаліся. Іх чакае трыбунал.
XS
SM
MD
LG